У цэнтры ўвагі — развіццё сацыяльных кампетэнцый асобы

- 11:42Адукацыйная прастора

Пяты раз брэсцкая гімназія № 6 імя Маршала Савецкага Саюза Г.К.Жукава сабрала ўдзельнікаў рэгіянальнай навукова-практычнай канферэнцыі, якая сёлета прысвячалася тэорыі і практыцы развіцця сацыяльных кампетэнцый асобы ў адукацыйным працэсе. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі ўпраўленне па адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста, кафедра педагогікі БрДУ імя А.С.Пушкіна і гімназія № 6.

канферэнцыі прынялі ўдзел педагогі і вучні з 16 устаноў адукацыі Брэста, выкладчыкі і студэнты БрДУ імя А.С.Пушкіна. У цэнтры іх увагі былі актуальныя пытанні, звязаныя з сацыялізацыяй асобы ў сучасным грамадстве, фарміраваннем сацыяльных кампетэнцый, неабходных для паспяховай сацыялізацыі вучняў, і кампетэнцый у сістэме школьна-сямейнага выхавання, стварэннем неабходнага адукацыйнага асяроддзя для гэтага, роляй педагогаў у паспяховай сацыялізацыі школьнікаў і г.д. Важна, што ўсе 96 дакладаў, заслуханых у 8 секцыях, мелі практычную накіраванасць.

Поўны тэкст матэрыяла чытайце ў Настаўніцкай газеце № 41, 11 красавіка.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.