У творчым пошуку

- 10:54Людзі адукацыі, Суразмоўца, Суразмоўца

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 21 Магілёва Аксана Суворава належыць да ліку тых педагогаў, якія сумяшчаюць у сабе выкладчыцкі вопыт, значны аб’ём ведаў і творчы падыход да навучання дзяцей. Працуе з запалам, плённа і самааддана — так кажуць пра яе калегі.

Па-іншаму Аксана Аляк­сееўна і не ўмее, бо педагогіка для яе — свядомы прафесійны выбар і любімая справа.

— У дзіцячыя гады больш за ўсё я любіла гуляць у школу. Як зараз памятаю: садзіла вакол сябе лялек і іншыя цацкі, право­дзіла ўрокі, вучыла іх чытаць і пісаць, ставіла адзнакі. Ужо школьніцай часта бавіла час з малышамі, працавала ў аздараўленчых летніках. Роздумаў наконт прафесіі ніколі не было, заўсёды ведала, што стану настаўніцай, — дзеліцца ўспамінамі Акса­на Суворава.

Да прынятага ў дзяцінстве рашэння яна мэтанакіравана ішла крок за крокам. І сваю мару ажыццявіла. Атрымаўшы ў МДУ імя А.А.Куляшова запаветны дып­лом, педагагічную дзейнасць Аксана Аляксееўна пачала ў Бабруйску.

 

Чытайце матэрыял Ганны Сінькевіч у нумары ад 7 кастрычніка 2022 года.