У зімы забаў многа

- 11:05Нам пішуць

Зіма — асаблівы час для гульняў. Чароўная пара ў самым разгары: не толькі зацерушыла ўсё белым пухнатым снегам, але і паказала, якой можа быць халоднай і марознай. І ўсё ж не змагла спыніць дзятву і дарослых у жаданні аддацца зімовым гульням. Кожны вучань можа знайсці сабе занятак па душы.

Дзеці прыдумваюць розныя спосабы катання з гары. Усе аматары лыж адпраўляюцца на прагулкі па зімовым лесе. Прыхільнікі лядовых гульняў могуць стаць на канькі і з ветрыкам пранесціся па ледзяной гладзі. Для тых, хто на лёдзе пакуль трымаецца няўпэўнена, — майстар-класы. Гульні і конкурсы становяцца прыемным дадаткам да масавых катанняў. Не спыняюцца такія зімовыя забавы, як снежкі, штурм снежнай крэпасці, “Белы анёл”. Мабыць, няма ніводнага дарослага, якога б у дзяцінстве не захаплялі зімовыя гульні.


Спартыўныя гульні і забавы спрыяюць выхаванню станоўчых рыс характару, ствараюць умовы для фарміравання сяброўскіх адносін калектыве, узаемадапамогі.

Аляксандр ДОРАХ,
настаўнік матэматыкі, класны кіраўнік 5 класа
Гудзевіцкай сярэдняй школы Мастоўскага раёна.