На гэтым міжнародным чэмпіянаце раскінулася грандыёзная пляцоўка FutureSkills, якая ўяўляе сабой мадэль разумнага горада з прадстаўленнем сфер дзейнасці апераджальнага характаруў высокатэхналагічнай вытворчасці і лічбавай эканоміцы.Яе відаць здалёк, і нельга стрымаць жаданне зайсці ў гэты ІТ-горад.Дарэчы, у рэальным часе ўжо існуе цуда-горад непадалёк Казані пад назвай Інаполіс.
У зоне FutureSkills працуе таксама інтэрактыўная выстава, дзе можна азнаёміцца з гісторыяй і развіццём кампетэнцый будучыні,сфарміраваць сваё ўяўленне аб сучасных прафесіях і выбраць сваю прафесійную траекторыю.
У FutureSkills прымаюць удзел 150 канкурсантаў з розных краін свету. Упершыню выступаюць і беларусы, якія ўдзельнічаюць у трох кампетэнцыях.У адной з іх пад назвай “Тэхналогія прамысловага дызайну”ад нашай каманды выступае Дзмітрый Дорах, навучэнец філіяла БНТУ “Мінскідзяржаўны політэхнічны каледж”. Акрамя Беларусі, у гэтай кампетэнцыі ўдзельнічаюць прадстаўнікі Ірана, Індыі, Кітая і Расіі.
Адразу ля рабочага месца нашага канкурсанта сустракаемся з экспертампа гэтай кампетэнцыі выкладчыкамспецыяльных дысцыплін філіяла БНТУ “Мінскі дзяржаўны політэхнічны каледж”Я.Л.Юруцем. Ён расказаў, што заданнем спаборніцтвастала распрацоўка праекта, дзе трэба прадэманстраваць прамысловы дызайн.Заданне складаецца з некалькіх модуляў, якія трэба паслядоўна выконваць. Плануецца ацэньваць кожны модуль паасобку і па вызначаных крытэрыях.
Па сутнасці,пры выкананні задання трэба зрабіцьэскізаванне, трохмернае мадэляванне, візуалізацыю,канструяванне,прататыпаванне, стварыць тэхнічную дакументацыю і прэзентаваць праект.
Прамысловы дызайн як від дзейнасці ўключае ў сябе элементы мастацтва, маркетынгу і тэхналогіі, ахоплівае шырокае кола аб’ектаў —пачынаючы ад дызайну памяшкання і заканчваючы высокатэхналагічнымі, навукаёмістымі вырабамі. Гэта можабыць прататыпаванне бытавой тэхнікі, транспарту, дызайн мэблі і элементаў інтэр’еру і г.д.
Заданне складаецца з 5 модуляў, кожны з якіх прадугледжвае асобны від дзейнасці.
У першым модуліўдзельніку неабходна распрацаваць канцэпцыю аб’ектаі перадаць яе з дапамогай скетчаў. Прапанова павінна быць арыгінальнайі адпавядаць патрабаванням вытворчасці. Уся інфармацыя пра аб’ект павінна быць прадстаўлена такім чынам, каб кліент мог атрымаць характарыстыкі без удзелу распрацоўшчыка.
Модуль 2 прадугледжвае прадстаўленне праекта на разгляд спецыяльнай камісіі, якая ў далейшым ацэніць праект.Потым канкурсанту выдадуць чорную скрыню, і задача ўдзельніка будзе —зрабіць у трохмернай праграме рэдызайн прапанаванага праекта. Даныя на праектаванне будуць выдадзены з пачаткам модуля.
У трэцім модулі канкурсант працягвае работу над праектам і стварае рабочы прататып вырабу. У працэсе работы неабходна прадаставіць тэхнічную дакументацыю ў адведзены час. На аснове раней выкананых скетчаў і заўваг па праекце трэба будзе падрыхтаваць дапрацаваную 3D-мадэль, пералік рабочых дакументаў па праекце і прататып для прэзентацыі заказчыку.
Модуль 4прадугледжвае візуалізацыю праекта. На аснове ўжо гатовага праекта неабходна распрацаваць дэманстрацыйную відэапрэзентацыю. Відэаролік павінен раскрываць сутнасць праекта, яго арыгінальнасць, глыбіню распрацоўкі і зацікавіць заказчыка.
У модулі 5 трэба правесці прэзентацыю сваёй работы. Выступленне павінна быць кароткім, але змястоўным. Пры неабходнасці можна ўзаемадзейнічаць з аўдыторыяй. Такую падрабязную характарыстыку задання дала нам эксперт К.А.Дубатоўка з улікам таго, што гэтая кампетэнцыя ў рамках праекта FutureSkills для нашай краіны зусім новая.
Рабочае месца кожнага канкурсанта складаецца з камп’ютарнай тэхнікі, праектара, неабходных матэрыялаў згодна з прайс-лістом, 3D-прынтара і інш.
Дзмітрый Дорах вельмі старанна рыхтаваўся да спаборніцтваў. Хлопец удзельнічаў у Сусветных інжынерных гульнях, якія праводзіліся ў тым ліку і на базе філіяла БНТУ “Мінскі дзяржаўны політэхнічны каледж”. Разам з экспертам Кацярынай Анатольеўнай Дубатоўканавучэнец спаборнічаў уконкурсе WorldSkills у кампетэнцыі “Прамысловы дызайн” у фармаце міжнароднага таварыскага чэмпіянату, дзе ўдзельнічалі члены нацыянальных зборных Расіі і Беларусі. Дзмітрый Дорах заняў там1-е месца.Спаборніцтва ў Казані таксама стала для яго паспяховым.
Ала КЛЮЙКО, Казань.
Фота аўтара.