Уборачная кампанія фінішуе

- 11:14Інфармацыйная гадзіна

У Беларусі засталося ўбраць 9 працэнтаў плошчаў збожжавых, паведамляе сайт Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 17 жніўня, збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны з 1,851 млн га, што складае 91 працэнт засеянай плошчы. Усяго па краіне намалочана больш за 4,9 млн тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 26,6 ц/га. У 2017 годзе па стане на 17 жніўня аграрыі намалацілі больш за 6 млн тон збожжа.

Уборачная кампанія завяршаецца ў Брэсцкай вобласці: там убрана 98 працэнтаў пасяўных плошчаў. У Мінскай вобласці ўраджай сабраны з 95,7 працэнта плошчаў, у Гро-дзенскай — з 95,5 працэнта, Гомельскай — з 90,3 працэнта. У Магілёўскай вобласці работы завершаны на 84,1 працэнта пасяўных плошчаў, у Віцебскай — на 79,6 працэнта.