Участковыя камісіі ў Мінску пачалі працаваць

- 11:50Выбары 2015

У Мінску грамадскія аб’яднанні і палітычныя партыі вылучылі амаль 7,5 тыс. прэтэндэнтаў ва ўчастковыя выбаркамы, паведаміў сакратар Мінскай гарадской камісіі па выбарах Прэзідэнта Беларусі Арцём Цуран.

На ўключэнне ў склад участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Беларусі вылучаны 10 тыс. 688 чалавек. Пры гэтым грамадзяне шляхам падачы заяў дэлегавалі 733 чалавекі (7 працэнтаў), працоўныя калектывы – 2 тыс. 462 (23 працэнты), грамадскія аб’яднанні і палітычныя партыі – 7 тыс. 493 прадстаўнікі (70 працэнтаў).
Найбольшую актыўнасць праявілі Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці (вылучаны 692 чалавекі), Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя (687), Беларуская аграрная партыя (666), Камуністычная партыя (474).
Усяго ў Мінску арганізавана 717 участкаў для галасавання. Найбольшая іх колькасць размясцілася ў Фрунзенскім (122) і Маскоўскім (110) раёнах.
З 27 жніўня камісіі пачалі работу.