Удачы!

- 11:19Інфармацыйная гадзіна

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Маскву, дзе 14 чэрвеня на стадыёне “Лужнікі” па запрашэнні Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна наведаў цырымонію і матч адкрыцця чэмпіянату свету па футболе.

У Расіі адразу ля трапа самалёта кіраўніка беларускай дзяржавы, акрамя афіцыйных асоб, прывітаў Забівака — талісман цяперашняга чэмпіянату. Аляксандр Лукашэнка крыху пагуляў з ім у футбол і зрабіў некалькі ўдараў па імправізаваных варотах. Ён таксама пакінуў аўтограф на футбольным мячы і надпіс з пажаданнем “Удачы братам расіянам!”.

З нагоды чэмпіянату свету па футболе ў сталіцу Расіі прыбылі многія іншыя замежныя лідары. Чэмпіянат пройдзе з 14 чэрвеня па 15 ліпеня ў 11 гарадах Расіі.