Удасканальваем прафесійныя кампетэнцыі

У гімназіі № 1 Горак прайшоў псіхолага-педагагічны семінар “Удасканаленне аналітычных кампетэнцый настаўніка як сродак павышэння педагагічнай дзейнасці”. У семінары ўдзельнічалі як вопытныя педагогі, так і маладыя спецыялісты, якія толькі пачалі шлях да вяршынь педагагічнай дзейнасці.

Былі разгледжаны тэарэтычныя і практычныя пытанні. З тэарэтычнымі пазнаёмілі педагог-псіхолаг Алена Уладзіміраўна Пруднікава і настаўнік-метадыст Вольга Уладзіміраўна Печанава. У практычнай частцы былі прапрацаваны розныя спосабы педагагічнага аналізу і аналізу ўрока. На практычным этапе семінара педагогі падзяліліся на дзве групы. Першай групе было прапанавана паглядзець відэа ўрока і зрабіць яго аналіз. Другая група працавала па праблемнай сітуацыі ў школе. Удзельнікі гэтай групы паглядзелі відэарэпартаж канфліктнай сітуацыі, якая склалася паміж настаўнікам і вучаніцай, і прааналізавалі яе. За круглым сталом абмяняліся вопытам і падвялі вынікі. У канцы сустрэчы — рэфлексія, якая паказала практычную значнасць семінара ва ўдасканаленні аналітычных кампетэнцый педагога.

Марына ЦВЫР,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі № 1 Горак.