Укараненне лічбавых тэхналогій павінна павысіць эфектыўнасць вытворчасці

- 10:54Інфармацыйная гадзіна

Дзяржаўнае рэгуляванне развіцця лічбавай эканомікі разгледжана ў час пасяджэння Савета па развіцці лічбавай эканомікі пад старшынствам Прэм’ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова, паведамляе сайт урада.

Паводле слоў Андрэя Кабякова, укараненне лічбавых тэхналогій павінна павысіць эфектыў­насць вытворчасці, забяспечыць канкурэнтаздольнасць прадукцыі, што шмат у чым будзе вызначацца тэмпамі пераходу да новых вытворчых тэхналогій і бізнес-працэсаў.

“У выніку лічбавай трансфармацыі сістэмы дзяржаўнага кіравання неабходна стварыць гібкі і эфектыўны механізм для рэалізацыі асноўных функ­цый сучаснай дзяржавы: аховы здароўя, падтрымання міжнароднага ўзроўню сістэмы адукацыі і навукі, гарантаванне бяспекі і юрыдычнай абароны насельніцтва, эфектыўнага кіравання дзяржаўнай уласнасцю і павышэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі. Для дасягнення гэтай мэты неабходна мадэрнізаваць тэхналогію прыняцця рашэнняў і метады кіравання”, — адзначыў Андрэй Кабякоў.

Прэм’ер-міністр звярнуў увагу, што кіраванне працэсамі лічбавай трансфармацыі — складаная і шматгранная задача. Для яе рэалізацыі патрабуецца адпаведная кіраўніцкая структура, якая забяспечыць каардынацыю лічбавай трансфармацыі ўсіх удзельнікаў на міжведамасным узроўні.

У час пасяджэння савета яго ўдзельнікам быў прадэманстраваны падрыхтаваны бізнес-супольнасцю відэаролік аб лічбавай трансфармацыі эканомікі.