Украіна: частка ВНУ не можа забяспечыць ацяпленне

З пачатку ацяпляльнага сезона частка ўкраінскіх вышэйшых навучальных устаноў заявіла пра намер не праводзіць або абмежаваць аўдыторныя заняткі студэнтаў у зімовы перыяд.

У адміністрацыях устаноў вышэйшай адукацыі асноўнай прычынай фактычнага спынення навучальнага працэсу называюць няздольнасць аплачваць паслугі камунальных прадпрыемстваў і высокія тарыфы на энерганосьбіты.

У лік ВНУ, якія аб’явілі пра прыпыненне навучання, увайшлі навучальныя ўстановы, што ў грамадстве прынята лічыць вядучымі інавацыйнымі адукацыйнымі і навуковымі цэнтрамі. Праблемы будучай аплаты за ацяпленне агучылі, у прыватнасці, у КНУ імя Тараса Шаўчэнкі.

У ВНУ сцвярджаюць, што вымушаную паўзу ў навучальным працэсе студэнты запоўняць анлайн-курсамі і самаадукацыяй. Апаненты сцвярджаюць, што дыстанцыйную форму нельга лічыць паўнавартасным атрыманнем вышэйшай адукацыі. Пра гэта паведамляе Освіта.UA.