Украіна: для настаўнікаў ва ўзросце 60+ установяць гнуткі графік працы

- 14:10Паралелі

Пасля вяртання навучальных устаноў да звыклай работы для настаўнікаў, старэйшых за 60 гадоў, будзе ўстаноўлены гнуткі графік працы.

Пра гэта ў эфіры праграмы “Сніданок з 1 + 1” расказала в.а. міністра адукацыі і навукі Любаміра Мандзій.

Паводле яе слоў, гэта будзе зроблена для таго, каб не падвяргаць небяспецы педагагічных работнікаў, якія знаходзяцца ў групе рызыкі.

“Калі навучальныя ўстановы будуць вяртацца да нармальнай работы, то, несумненна, дырэктары ўлічаць узрост кожнага работніка і зробяць гнуткі графік працы, каб не падвяргаць небяспецы людзей, якія знаходзяцца ў групе рызыкі”, — адзначыла чыноўніца.

Таксама яна паведаміла, што падчас гнуткага графіка працы настаўнікі могуць выконваць іншыя функцыі, якія могуць быць карысныя школе.

Яна адзначыла, што на заработную плату работнікаў гэта ніякім чынам не паўплывае.

Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.