Украіна: дзяржава плануе прыцягнуць да ўдзелу ў гуртках 70% школьнікаў

- 11:53Паралелі

Дзяржава плануе прыцягнуць 70% школьнікаў да ўдзелу ў гуртках дзіцячай і юнацкай творчасці. Пра гэта заявіў Упаўнаважаны Прэзідэнта Украіны па правах дзіцяці Юрый Паўленка падчас знаходжання ў Арцёмаўскім гарадскім цэнтры дзіцячай і юнацкай творчасці ў Данецкай вобласці.

“Цяпер менш як палова дзяцей і падлеткаў мае магчымасць наведваць цэнтры творчасці і спартыўныя секцыі. Па даручэнні прэзідэнта мы павінны давесці гэтую лічбу да 70%”, — адзначыў ён. Паўленка падкрэсліў, што гаворка ідзе не проста аб сухой статыстыцы, а найперш аб прафесійнай падрыхтоўцы педагогаў і стварэнні сеткі адпаведных устаноў.
“Бо нельга выхаваць у дзіцяці пачуццё прыгожага ў выпадковым памяшканні з завэдзганымі сценамі”, — дадаў Упаўнаважаны Прэзідэнта Украіны па правах дзіцяці.