Украіна: Кіеў аднаўляе навучанне ва ўсіх школах і класах

25 студзеня ў сталічных школах аднаўляецца адукацыйны працэс і вучні ўсіх класаў вернуцца за парты. Пра гэта паведаміў мэр Кіева Віталь Клічко.

“З панядзелка, 25 студзеня, вучні сталічных школ вернуцца за парты. Хачу адзначыць, што ўсе школы Кіева гатовы да аднаўлення вучэбнага працэсу. Ва ўстановах ўкаранілі абноўлены санітарны рэгламент. Горад у поўным аб’ёме забяспечыў усе камунальныя ўстановы дэзынфіцыруючымі сродкамі, а таксама распрацаваў дакладны механізм дзеянняў у выпадку выяўлення ўспышак захворвання ў навучальных установах”, — падкрэсліў В.Клічко.

Ён таксама паведаміў, што ў выпадку пагаршэння эпідэмічнай сітуацыі ў горадзе будзе ўве­дзена змешаная сістэма, калі на дыстанцыйнае навучанне будуць адпраўляць не ўсіх школьнікаў, а асобныя класы або закрываць на каранцін асобныя школы.

Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.