Украіна: ключавая задача — выкараненне карупцыі ў сістэме адукацыі

- 12:18Паралелі

Пра гэта, як паведамілі “Електронні висті”, сказаў Прэм’ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк на пасяджэнні калегіі Міністэрства адукацыі і навукі.

“Ёсць розныя віды карупцыі, але карупцыя ў сістэме адукацыі — адзін з найбольш цынічных, таму што гэта знішчэнне інтэлектуальнага патэнцыялу краіны, знішчэнне будучыні дзіцяці — калі яно дае хабар за тое, што яму выпісваюць дыплом ці сертыфікат”, — адзначыў ён.
А.Яцанюк нагадаў, што, па даных даследаванняў фонду “Дэмакратычныя ініцыятывы”, 30% украінскіх студэнтаў публічна заяўляюць, што яны даюць хабар ў сістэме адукацыі: “Успрыманне карупцыі ў сістэме адукацыі стала бытавым”.
Кіраўнік урада звярнуўся да міністра адукацыі і навукі Украіны Сяргея Квіта: “Ваша работа — гэта ачышчэнне адукацыйнай сістэмы ад так званых вышэйшых навучальных устаноў, якія збіралі грошы і друкавалі дыпломы, а потым гэтыя студэнты адразу рэгістраваліся на біржы працы”.