Украіна: прапанавана ўкараніць стандарт развіцця настаўніка

Неабходнасць укаранення рэформы ў асноўнай і старшай школе патрабуе ад сістэмы адукацыі іншага стандарту настаўніка, які будзе зразумелым і будзе матываваць яго да прафесійнага развіцця. Пра гэта ў сваім Facebook напісала экс-міністр адукацыі Лілія Грыневіч.

Паводле яе слоў, той прафесійны стандарт настаўніка, які ёсць цяпер, — гэта класічны тэхнічны стандарт, арыентаваны на вымярэнне і рэгламентацыю яго прафесійнай дзейнасці.

На думку Л.Грыневіч, сёння неабходны новы стандарт, “з якім настаўнік будзе працаваць, які будзе зразумелым і будзе матываваць яго да прафесійнага развіцця, дапамагаць у самаацэнцы прафесійнага ўзроўню і планаванні павышэння кваліфікацыі”.

Яна таксама адзначыла, што такім з’яўляецца развіццёвы стандарт, які падкрэслівае каштоўнасці і вызначае кампетэнтнасці настаўніка па ўзроўнях кваліфікацыі. Як сведчыць міжнародны вопыт, ён з’яўляецца найбольш эфектыўным.

”Цікавым у гэтым кантэксце з’яўляецца аўстралійскі стандарт настаўніка. У ім ключавыя сферы педагагічнай дзейнасці раскрываюцца праз дэскрыптары, на кожным этапе кар’еры настаўніка. Такім чынам, настаўнік бачыць, што ён павінен ведаць і ўмець на кожным этапе свайго прафесійнага развіцця, якія каштоўнасці дамінуюць. Таму нам неабходна, грунтуючыся на лепшым сусветным вопыце, вызначыць вымярэнні, праз якія трэба праектаваць уласную мадэль, перайсці ад тэхнічнага стандарту да развіццёвага”, — падагульніла Лілія Грыневіч. Пра гэта паведамляе Освіта.ua.