Украіна: школьнікі Кіева атрымаюць электронныя карты

- 12:11Паралелі

Вучні сталічных школ атрымаюць спецыяльную вучнёўскую карту, якая будзе спалучаць у сабе функцыі пасведчання асобы, пропуску ў навучальную ўстанову, банкаўскай карты і праязнога білета ў гарадскім транспарце. Пра гэта паведамілі ў сталічным дэпартаменце адукацыі і навукі.

Плануецца, што школьнікі змогуць атрымаць электронныя карты перад пачаткам наступнага навучальнага года.

Аўтары праекта сцвярджаюць, што з дапамогай электроннай карты бацькі змогуць кантраляваць сваіх дзяцей. У прыватнасці, у асабістым кабінеце на спецыяльным сайце будзе магчымасць атрымаць інфармацыю, які транспарт выкарыстала дзіця і колькі грошай яно патраціла ў школе.

Карту можна будзе папаўняць дыстанцыйна і ўстанаўліваць штодзённы ліміт на расходы.

Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.