Украіна: школы пяройдуць на 12-гадовую адукацыю

- 11:05Паралелі

Міністр адукацыі і навукі Сяргей Квіт пацвердзіў намеры свайго ведамства аб пераходзе на 12-гадовую школьную адукацыю, а таксама аб спрашчэнні вучэбных праграм.

Пра гэта ён расказаў падчас наведвання спецыялізаванай школы № 5 Марыупаля, якая 24 студзеня 2015 года пацярпела ад артабстрэлу, паведамляе прэс-служба Міністэрства адукацыі і навукі.
“Дзеючую сістэму адукацыі чакаюць важныя змены. Школы пяройдуць на 12-гадовую адукацыю”, — паведаміў С.Квіт падчас сустрэчы з вучнямі і настаўнікамі марыупальскай школы.
Ён таксама падкрэсліў, што яшчэ адной прынцыповай задачай Міністэрства адукацыі з’яўляецца спрашчэнне вучэбных праграм, паколькі малодшая і старшая школы настолькі перагружаны інфармацыяй, што дзеці не паспяваюць зацікавіцца вучобай.
Як вядома, міністр адукацыі і навукі наведаў Марыупаль, дзе таксама правёў сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі універсітэтаў.