Сітуацыя з захваральнасцю на COVID-19 сярод вучняў і настаўнікаў навучальных устаноў Кіева пагаршаецца.
Пра гэта, адзначае Освіта.ua, падчас правядзення традыцыйнага прэс-брыфінгу паведаміў кіраўнік сталіцы Віталь Клічко.
Паводле яго слоў, у Кіеве ўжо закрыты на каранцін 8 школ з-за выпадкаў захворвання сярод настаўнікаў. Акрамя таго, на дыстанцыйным навучанні знаходзіцца 598 класаў у 182 школах.
“Усяго хворых на каранавірус школьнікаў у Кіеве 579. Хварэюць і 449 педагогаў”, — сказаў Віталь Клічко.
Што тычыцца дашкольнай адукацыі, то з-за выяўленых выпадкаў віруса часова закрыта 86 груп у 75 садках.
Як вядома, кабінет міністраў прыняў пастанову, згодна з якой школам было рэкамендавана правесці канікулы з 15 па 30 кастрычніка. Але ў многіх рэгіёнах, у тым ліку і ў Кіеве, адукацыйны працэс праходзіць у звычайным рэжыме.
Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.