Грамадская арганізацыя GoGlobal далучаецца да ініцыятывы Міністэрства адукацыі і навукі Украіны па распаўсюджванні практыкі моўных летніх лагераў. Пра гэта паведаміла Освіта.UA са спасылкай на прэс-службу ведамства.
У прыватнасці, GoGlobal разам з Microsoft і партнёрамі працуе над развіццём лагераў з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы GoGlobal camps.
Паводле звестак Мінадукацыі і навукі, на гэты момант больш за тры тысячы ўкраінскіх школ папярэдне пагадзіліся сёлета арганізаваць моўныя лагеры на базе сваіх навучальных устаноў. Каля 150 з іх, па выніках матывацыйнага конкурсу, атрымаюць статус GoGlobal camps.
Асноўнай задачай праекта з’яўляецца паказаць дзецям, што вывучэнне моў — гэта проста. Паказаць тое, што летні лагер можа быць вясёлым, забаўляльным і яркім. Таксама адной з асаблівасцей GoGlobal camps стане тое, што ў якасці валанцёраў плануецца запрасіць носьбітаў мовы.
“Цяпер доступ да сучасных і цікавых моўных лагераў з-за іх эксклюзіўнасці мае вельмі вузкае кола дзяцей. Таксама далёка не ва ўсіх бацькоў ёсць фінансавая магчымасць адправіць школьнікаў у моўны лагер за мяжой. Таму было вырашана арганізаваць такія лагеры ва Украіне і зрабіць іх даступнымі для многіх”, — паведамілі ў грамадскай арганізацыі GoGlobal.
Першым крокам да рэалізацыі праекта стане стварэнне ў партнёрстве з карпарацыяй Microsoft спецыялізаванага вэб-рэсурсу — каардынацыйнага інфармацыйнага цэнтра. На сайце будзе ўтрымлівацца неабходная метадычная інфармацыя — для ўсіх жадаючых будуць даступныя для загрузкі вучэбныя праграмы, спецыялізаваныя раздатачныя матэрыялы, сцэнарыі, планы заняткаў і медыятэка з ліцэнзійным відэа- і мультфільмамі.
Да працы ў лагерах GoGlobal camps будуць прыцягнуты замежныя валанцёры — носьбіты мовы. Іх асноўнай задачай стане аказанне дапамогі настаўнікам у правядзенні розных вучэбных і забаўляльных мерапрыемстваў для дзяцей, гульняў і спартыўных спаборніцтваў.