Украіна: урад прыняў стратэгію папулярызацыі ўкраінскай мовы

- 11:57Паралелі

Кабінет міністраў прыняў стратэгію папулярызацыі ўкраінскай мовы да 2030 года “Моцная мова — паспяховая дзяржава». Адпаведнае рашэнне было прынята на пасяджэнні ўрада.

У Кабміне адзна­чаюць, што стратэгія прынята ў мэтах забеспячэння адзінства ўкраінскага грамадства і ўмацавання яго нацыянальнай ідэнтычнасці, сцвярджэння ўкраінскай мовы на ўсёй тэрыторыі Украіны.

Дакумент распрацаваны Міністэрствам культуры Украіны. Стратэгія вызначае мэты і асноўныя задачы, на выкананне якіх накіравана рэалізацыя дзяржаўнай моўнай палітыкі. Яна ахоплівае практычна ўсе сферы грамадскага жыцця.