Украіна: з 2016 года атэстацыю ў школах будуць праводзіць у форме ЗНА

- 11:15Паралелі, Рознае

Міністэрства адукацыі і навукі ў будучыні плануе змяніць фармат праходжання дзяржаўнай выніковай атэстацыі, праводзячы яе ў форме знешняга незалежнага ацэньвання. Пра гэта паведаміў намеснік міністра адукацыі Павел Палянскі падчас селектарнай нарады, на якой былі абмеркаваны пытанні правядзення дзяржаўнай выніковай атэстацыі і знешняга незалежнага ацэньвання ў 2015 годзе.

Па словах П.Палянскага, Міністэрства адукацыі і навукі да 2016 года мае намер злучыць правядзенне гэтых дзвюх працэдур па ўсіх вучэбных прадметах.
Ён таксама адзначыў, што праектам Канцэпцыі развіцця адукацыі на перыяд 2015—2025 гадоў прадугледжаны пераход на знешняе незалежнае ацэньванне ў пачатковай і асноўнай школе.
Як вядома, у 2015 годзе выпускнікі школ здадуць аб’яднаны тэст па ўкраінскай мове і літаратуры, вынікі якога будуць улічаны ў якасці дзяржаўнай выніковай атэстацыі па гэтым прадмеце, а таксама як знешняе незалежнае ацэньванне — пры жаданні выпускніка працягнуць адукацыю ў вышэйшай навучальнай установе. Таксама выпускнікі школ змогуць выбраць узровень складання тэстаў у залежнасці ад уступных патрабаванняў ВНУ.