Украіна: зацверджана праграма тэсціравання для настаўнікаў пачатковай школы

- 12:35Паралелі

Міністэрства адукацыі і навукі зацвердзіла праграму незалежнага тэсціравання прафесійных ведаў і ўменняў настаўнікаў пачатковай школы. Адпаведны загад падпісаны міністрам Ліліяй Грыневіч.

Праграма прызначана для ацэньвання прафесійных ведаў і ўменняў настаўнікаў пачатковай школы шляхам правядзення тэсціравання, якое будзе праходзіць у рамках сертыфікацыі педагагічных работнікаў. Дакумент складзены ў адпаведнасці з прафесійным стандартам “Настаўнік пачатковых класаў установы агульнай сярэдняй адукацыі”, з улікам тыпавой адукацыйнай праграмы і дзяржаўнага стандарту пачатковай адукацыі.

Незалежнае тэсціраванне настаўнікаў пачатковых класаў стане адным з трох інструментаў іх сертыфікацыі. Плануецца, што яно будзе прымяняцца для праверкі прафесійных ведаў і ўменняў настаўніка пачатковай школы ў адпаведнасці з яго працоўнымі функцыямі.
Праграма структуравана ў адпаведнасці з працоўнымі функцыямі настаўніка: планаванне і арганізацыя адукацыйнага працэсу, забеспячэнне і падтрымка навучання, выхаванне і развіццё вучняў, стварэнне адукацыйнага асяроддзя.