Уладзімір Пуцін пажадаў Кім Чэн Ыну поспехаў ва ўрэгуляванні пытанняў на паўвостраве

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў на сустрэчы з лідарам КНДР Кім Чэн Ынам запрасіў яго наведаць Расію, паведамляе ТАСС.

“Прыязджайце ў Расію, будзем вам вельмі рады”, — сказаў Сяргей Лаўроў. Як паведаміла крыніца з дэлегацыі, Сяргей Лаўроў стаў першым расіянінам, які асабіста сустрэўся з цяперашнім лідарам КНДР. Сустрэча прайшла ў рэзідэнцыі для ганаровых гасцей “Пэкхвавон”.

Кіраўнік расійскага МЗС перадаў лідару КНДР пажаданні поспехаў ад Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ва ўрэгуляванні пытанняў Карэйскага паўвострава. Сяргей Лаўроў наведаў Пхеньян з афіцыйным візітам. Адбыліся таксама яго перамовы з міністрам замежных спраў КНДР Лі Ён Хо. Бакі абмеркавалі ўрэгуляванне пытанняў Карэйскага паўвострава.