Уладзімір Пуцін: расійская эканоміка крызіс у цэлым мінавала

- 12:53Інфармацыйная гадзіна

“Статыстыка паказвае, што расійская эканоміка крызіс у цэлым мінавала, пік крызісу”, — сказаў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на прэс-канферэнцыі для расійскіх і замежных журналістаў, адзначыўшы, што з другога квартала 2015 года назіраюцца прыкметы стабілізацыі дзелавой актыўнасці.

Уладзімір Пуцін у сувязі з гэтым звярнуў увагу, што ўжо ў верасні — кастрычніку 2015 года прырост ВУП склаў 0,3—0,1 працэнта да папярэдняга месяца. Пачынаючы з мая перастаў скарачацца аб’ём выпуску прамысловай прадукцыі, а ў верасні — кастрычніку зафіксаваны рост гэтага індэкса, дадаў прэзідэнт.
Пры гэтым У.Пуцін прызнаў неабходнасць карэкціроўкі федэральнага бюджэту 2016 года ў сувязі з падзеннем цэн на энерганосьбіты. “Мы вымушаны будзем, напэўна, і тут (у параметрах федэральнага бюджэту 2016 года) нешта карэкціраваць”, — заявіў ён.
У.Пуцін лічыць прагноз цаны на нафту $50 за барэль на 2016 год залішне аптымістычным. “Мы палічылі бюджэт наступнага года зыходзячы з гэтай лічбы, — заявіў ён. — Гэта вельмі аптымістычная сёння ацэнка — $50 за барэль”.
Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі таксама адзначыў, што на рынку працы назіраецца ўстойлівая сітуацыя. “Узровень беспрацоўя вагаецца каля 5,6 працэнта. Разумеем з вамі, калі ўспомнім 2008 год, што ў цэлым гэта вынік станоўчай работы ўрада”, — сказаў кіраўнік дзяржавы.
У ходзе прэс-канферэнцыі, адказваючы на пытанні журналістаў аб аперацыі ў Сірыі, расійскі прэзідэнт адзначыў, што Расія будзе прадаўжаць аперацыю супраць ІДІЛ. “Мы будзем праводзіць нашы ўдары авіяцыяй і падтрымліваць наступальны рух сірыйскай арміі да той пары, пакуль сірыйская армія гэтыя аперацыі праводзіць”, — сказаў Уладзімір Пуцін.
Разам з тым ён адзначыў, што калі “мы ўбачым, што пачаўся палітычны працэс і сірыйскія ўлады палічаць, што ўсё трэба спыніць, перастаць страляць і трэба пачаць дагаворвацца, мы з гэтага моманту не збіраемся быць большымі сірыйцамі, чым самі сірыйцы”.
Прэзідэнт Расіі таксама адзначыў, што ён не ўпэўнены, што ў Сірыі патрэбна пастаянная расійская ваенная база, паколькі наяўнасць крылатых ракет дае магчымасць Маскве пры неабходнасці дзейнічаць на адлегласці.
Паводле слоў Уладзіміра Пуціна, еўрапейскія калегі выказвалі меркаванне, нібыта ён выношвае ідэі наконт базы, каб трымаць у Сірыі ўсё пад кантролем. “А навошта нам там трымаць усё пад кантролем?” — адзначыў ён, нагадаўшы, што Расія прадэманстравала магчымасці сваіх ракет на вялікай адлегласці. “У нас гэтага не было, цяпер ёсць: адна 1,5 тысячы км — марская “Калібр”, другая Х-101 на самалётах — 4,5 тысячы км”, — паведаміў прэзідэнт Расійскай Федэрацыі.