Умацаванне сувязей у рамках СНД і ЕАЭС падтрымлівае пераважная большасць насельніцтва краіны

Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон у ходзе брыфінгу назваў вялікім дасягненнем атрыманне рэспублікай статусу наглядальніка пры Еўразійскім эканамічным саюзе. Пра гэта паведамляе ТАСС.

“Будзем дружыць з усімі, зыходзячы з нашых нацыянальных інтарэсаў. Атрымаўшы статус наглядальніка, Малдова можа стаць мостам паміж ЕС і ЕАЭС”, — сказаў Ігар Дадон.

Паводле яго слоў, працэдура атрымання гэтага статусу спецыяльна распрацоўвалася ў саюзе па просьбе малдаўскага боку. “Я ведаю, што цяпер паступілі заяўкі на атрыманне такога ж статусу і ад іншых краін”, — адзначыў Прэзідэнт Малдовы.

Адказваючы на пытанне аб далейшых кроках і магчымым членстве ў ЕАЭС, Прэзідэнт Малдовы адзначыў, што такія пытанні неабходна выносіць на рэферэндум.

Малдова атрымала статус наглядальніка на нядаўнім саміце ЕАЭС у Сочы. Як адзначыў Ігар Дадон, які прысутнічаў на пасяджэнні, устойлівае развіццё малдаўскай эканомікі немагчыма без традыцыйных гандлёвых сувязей у СНД, якія, паводле яго слоў, аслабелі ў апошнія гады. Прэзідэнт звярнуў увагу, што ўмацаванне сувязей у рамках Садружнасці і ЕАЭС падтрымлівае пераважная большасць насельніцтва краіны.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *