Умеем, ведаем, перамагаем

У Быхаве прайшоў злёт-конкурс юных інспектараў руху (ЮІР), у якім узялі ўдзел каманды з усіх школ Быхаўскага раёна. Мэты мерапрыемства — прафілактыка дзіцячага траўматызму, выхаванне законапаслухмяных удзельнікаў дарожнага руху, прапаганда здаровага вобразу жыцця, заахвочванне дзяцей і падлеткаў сістэматычнымі заняткамі фізічнай культурай і спортам, папулярызацыя дзейнасці атрадаў ЮІР.

Каманда нашага ВПК складалася з васьмі чалавек: Дзяніс Бубелеў, Настасся Красніцкая, Максім Шпакаў, Аляксандра Міхеенка, Настасся Макрыцкая, Аліна Лявіцкая, Уладзіслаў Паджараў, Юрый Сямёнаў. У праграму гэтага цікавага мерапрыемства былі ўключаны наступныя конкурсы: “Тэарэтычны экзамен на веданне ПДР”, “Фігурнае кіраванне веласіпедам”, “Аказанне першай дапамогі пацярпелым”, “Агітацыйна-мастацкі паказ”, “Газета”, конкурс-прэзентацыя “Мой атрад”.

Вучні нашага ВПК прызнаны пераможцамі ў многіх конкурсах. Першае месца — у конкурсе “Аказанне першай дапамогі пацярпелым”, першае месца — у конкурсе “Агітацыйна-мастацкі паказ”, другое месца — у мнагаборстве “Юны інспектар”, трэцяе — у мнагаборстве “Юны прапагандыст”, другое месца належыць нашай вучаніцы Аляксандры Міхеенка ў конкурсе “Фігурнае кіраванне веласіпеда”. Такія вынікі дасягнуты дзякуючы добрасумленнай падрыхтоўцы і кваліфікаваным педагогам Галіне Міхайлаўне Кандрацьевай, Алене Паўлаўне Савосцікавай, Сяргею Барысавічу Грачову, Таццяне Аляксееўне Клепік. Вельмі прыемна, што ў нас працуюць такія кваліфікаваныя педагогі, якія вераць у веды і сілы сваіх вучняў.

Добрае веданне правілаў дарожнага руху дапаможа нашым дзецям у далейшым жыцці. Такія мерапрыемствы, як злёт-конкурс юных інспектараў руху, вельмі патрэбны, бо прывучаюць дзяцей і падлеткаў быць дысцыплінаванымі. Стаўшы ўдзельнікам такога мерапрыемства, вучань усвядоміць, што парушаць правілы дарожнага руху нельга.

Алена ЦЫВІЛЬКА,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Макранскага ВПК “дзіцячы сад — сярэдняя школа”
Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці.