ЗША: універсітэт будзе вучыць студэнтаў змагацца з “расійскай гібрыднай пагрозай”

- 12:45Паралелі

Джорджтаўнскі ўніверсітэт, які лічыцца адным з найстарэйшых і найбольш уплывовых у ЗША, уводзіць новы курс для студэнтаў. Ён будзе называцца “Расійская гібрыдная вайна”.

Як паведаміла МІА “Расія сёння” са спасылкай на інфармацыю з гэтай УВА, курс пачнецца сёлета вясной. Мяркуецца, што ў яго рамках студэнты атрымаюць уяўленне пра “інфармацыйныя аперацыі” Крамля, “умяшанне” ў амерыканскія выбары, а таксама “анексію Крыма”, “уварванне ў Грузію ў 2008 годзе” і іншыя падзеі. На лекцыях таксама плануецца разглядаць “расійскую дактрыну і ідэалогію”.

Летась прафесар Джорджтаўнскага ўніверсітэта Мэцью Кроеніг паспрабаваў спрагназаваць горшы варыянт развіцця падзей пасля магчымага ядзернага ўдару з боку Расіі. Гэтаму прысвечана яго кніга “Логіка амерыканскай стратэгіі: чаму стратэгічная перавага важная”.