Універсітэт памяці

- 10:47Выхаванне, Выхаваўчая работа

Пра праект “Памяць і слава”, прысвечаны пошуку месцаў спачыну вядомых супрацоўнікаў БДУ, расказала намеснік дэкана па вучэбна­выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях гістарычнага факультэта БДУ, дацэнт, кандыдат гістарычных навук Аліна Верамейчык.

— Менавіта з гэтых слоў мы пачалі пошук магіл вядомых педагогаў, людзей, якія ўнеслі ўклад у станаўленне БДУ. Навуковы кансультант праекта — дэкан нашага факультэта Аляксандр Каханоўскі, куратар — знакаміты педагог-гісторык Алег Яноўскі. Нам пашчасціла, што да ініцыятывы далучыліся актыўныя, зацікаўленыя студэнты: яшчэ са школы яны прыхо­дзяць да нас з палаючымі вачыма, гатовыя шукаць і знаходзіць, і мы стараемся не пагасіць гэты агонь, — расказ­вае Аліна Верамейчык. — Белдзяржуніверсітэту ўжо больш за 100 гадоў, за гэты час у ім працавала шмат знакамітых педагогаў, прафесараў. Захаваць памяць пра іх — наш абавязак. 

Супрацоўнікі БДУ доўга вывучалі архівы Беларусі і Расіі, аналізавалі розныя спісы, метрыкі, чыталі ўспаміны сучаснікаў. У выніку склалі свой спіс з прыкладна 2 тысяч прафесараў і дацэнтаў і яшчэ 2 тысяч старшых выкладчыкаў, месцы пахавання якіх трэба знайсці.

 

Чытайце матэрыял Лізаветы Міцкевіч у нумары ад 14 кастрычніка 2022 года.