UNOVIS100: віцебская гісторыя сусветнай культуры

- 13:57Навіны рэгіёнаў

Кампанія А1 і адукацыйная медыяплатформа “Лятучы ўніверсітэт” запусцілі курс пра УНОВИС анлайн і на VOKA.

Пяць лекцый бясплатнага анлайн-курса “УНО ВИС: віцебская гісторыя сусветнай культуры” былі даступны да папярэдняга прагляду бясплатна і без рэгістрацыі на відэасэрвісе VOKA з 22 кастрычніка. Учора ў адкрытым доступе на платформе “Лятучы ўніверсітэт” выкладзены поўны курс, што ўключае ў сябе відэа з беларускімі экспертамі, падборкі літаратуры, фотаархіў, галерэю карцін мастакоў-супрэматыстаў і іншыя матэрыялы. Як паведаміла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю кампаніі А1 Ганна Драган, адукацыйны курс “УНОВИС: віцебская гісторыя сусветнай культуры” распрацаваны спецыяльна да 100-гадовага юбілею аб’яднання, каб ва ўсіх жадаючых была магчымасць бліжэй пазнаёміцца з творчасцю прадстаўнікоў супрэматызму, хто праславіў Беларусь і змяніў гісторыю мастацтва. Поўная праграма курса складаецца з дзевяці тэм з 12 відэалекцыямі. Кожная частка змяшчае відэалекцыі доктара мастацтвазнаўства Таццяны Катовіч, а таксама мастака Адама Глобуса, дызайнера Алены Карпілавай і дырэктара Музея гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча Андрэя Духоўнікава. Усе модулі дапоўнены падборкамі літаратуры, архіўнымі гістарычнымі фотаздымкамі і анлайн-рэпрадукцыямі знакамітых карцін дзеячаў УНОВИСа. Адукацыйны курс распрацаваны ў рамках праекта #UNOVIS100, у рэалізацыі якога кампанія А1 бярэ актыўны ўд зел на працягу 2020 года, каб прэзентаваць УНОВИС і яго спадчыну шырокай аўдыторыі як у Беларусі, так і за яе межамі. Да канца года на VOKA даступны да прагляду дакументальны фільм “УНОВИС” рэжысёра Яўгена Сяцько, прысвечаны гісторыі аб’яднання і творчасці яго мастакоў. Глядзець лекцыі і фільм можна на сайце voka. tv ці ў мабільнай праграме VOKA ў любы час, з любой прылады і ў сетцы любога аператара. Праект #UNOVIS100 рэалізуецца пад патранатам Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА ў Беларусі.

Таццяна БОНДАРАВА.