Беларускія парламентарыі прадаўжаюць абмяркоўваць з урадам рабочыя варыянты праектаў бюджэтных законапраектаў да іх афіцыйнага ўнясення ў Палату прадстаўнікоў, паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Так, адбылася рабочая сустрэча дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі з прэм’ер-міністрам Андрэем Кабяковым, першым намеснікам прэм’ер-міністра Васілём Мацюшэўскім, міністрам фінансаў Уладзімірам Амарыным, міністрам па падатках і зборах Сяргеем Налівайкам, першым намеснікам старшыні праўлення Нацыянальнага банка Тарасам Надольным, першым намеснікам міністра эканомікі Аляксандрам Забароўскім па праектах нарматыўных прававых актаў па сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі ў 2016 годзе.
У сваім выступленні Андрэй Кабякоў спыніўся на асноўных макраэканамічных паказчыках, пакладзеных у аснову фарміравання рэспубліканскага бюджэту на 2016 год, праінфармавалі ў прэс-службе. Уладзімір Амарын азнаёміў парламентарыяў з параметрамі праекта рэспубліканскага бюджэту на чарговы фінансавы год і запланаванымі змяненнямі ў бюджэтным і падатковым заканадаўстве.
Дэпутаты задалі пытанні, якія тычацца гарантавання бяспекі Беларусі ў эканамічнай сферы, аптымізацыі дзяржаўных расходаў і забеспячэння сацыяльнай абароны грамадзян, павышэння эфектыўнасці і стабільнасці падатковай сістэмы краіны.
Падводзячы вынікі сустрэчы, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка адзначыў яе плённасць, вызначыў парадак работы з пакетам бюджэтных законапраектаў пасля іх унясення ў Палату прадстаўнікоў.