Урад вызначыў крытэрыі аднясення працаздольных грамадзян да не занятых у эканоміцы

Савет Міністраў Беларусі зацвердзіў палажэнне аб парадку аднясення працаздольных грамадзян да не занятых у эканоміцы, фарміравання і вядзення базы даных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, уключаючы ўзаемадзеянне ў гэтых мэтах дзяржаўных органаў і арганізацый. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай урада ад 31 сакавіка 2018 года № 239, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

У прыватнасці, да працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, адносяцца грамадзяне Беларусі, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства (якія атрымалі дазвол на пастаяннае пражыванне), якія не ажыццяўляюць працоўную, прадпрымальніцкую, рамесную, творчую, вучэбную ці іншую дзейнасць, віды якой пералічаны ў пастанове.

Пры гэтым з ліку працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, выключаюцца грамадзяне, занятасць якіх па аб’ектыўных прычынах цяжкая або не з’яўляецца магчымай.

Напрыклад, да працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, не адносяцца інваліды, маці, якія выхоўваюць дзіця да 7 гадоў, дзіця-інваліда да 18 гадоў, траіх і больш непаўналетніх дзяцей, пенсіянеры, асобы, зарэгістраваныя ў якасці беспрацоўных, а таксама асобы, якія страцілі работу па ўважлівых прычынах (на працягу шасці месяцаў з даты звальнення), адбываюць пакаранне або знаходзяцца на прымусовым лячэнні, іншыя катэгорыі грамадзян.