Урад зацвердзіў новую назву краіны

- 14:49Інфармацыйная гадзіна

Урад Македоніі прыняў законапраект аб ратыфікацыі пагаднення аб перайменаванні. Аб гэтым паведамляецца на сайце ўрада.

“На 7-й сесіі ўрада Македоніі быў прыняты законапраект аб ратыфікацыі канчатковага пагаднення, што вырашае рознагалоссі, апісаныя ў рэзалюцыях Савета Бяспекі ААН №№ 817 і 845”, — адзначаецца ў паведамленні.

Законапраект быў прапанаваны Міністэрствам замежных спраў Македоніі.

Цяпер дакумент павінен быць унесены на разгляд парламента Македоніі. Таксама неабходна правядзенне рэферэндуму ў Македоніі для прыняцця паправак у Канстытуцыю.

Раней, 17 чэрвеня, Грэцыя і Македонія падпісалі гістарычнае пагадненне аб перайменаванні былой югаслаўскай рэспублікі ў Рэспубліку Паўночная Македонія. Пагадненне адкрывае для краіны шлях уступлення ў НАТА і ЕС. Больш за дваццаць гадоў ішла спрэчка паміж Македоніяй і Грэцыяй, прычынай якой стала назва былой югаслаўскай рэспублікі, што супадае з назвай паўночнай вобласці Грэцыі. Грэцыя дабівалася неабходнасці змянення назвы краіны-суседкі і выступала супраць яе ўступлення ў Еўрасаюз і НАТА.