Урок да дня ведаў 2018 г.

- 14:39Портфолио

Тэма: “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца…”

(9—11 класы)

Мэты ўрока:

  • спрыяць фарміраванню ў навучэнцаў актыўнай  грамадзянскай пазіцыі, каштоўнасных адносін да гісторыі і культуры роднага краю, пачуцця  дачынення да яго мінулага і сучаснасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці;
  • садзейнічаць фарміраванню ў вучняў  аналітычнага мыслення, развіццю навыкаў работы ў групе.

Форма правядзення: праект.

Абсталяванне:  карткі з заданнямі, ватман, каляровыя алоўкі, клей, карцінкі  гербаў, чыстыя аркушы паперы, нажніцы.

Месца правядзення: гісторыка-краязнаўчы музей школы.

Падрыхтоўчая работа: настаўнік да ўрока на ватмане наклейвае пасярэдзіне карту Рэспублікі Беларусь (Дадатак 1), пад ёю — карту Ганцавіцкага раёна (Дадатак 2), побач — карту вёскі Дзяніскавічы (Дадатак 3). Ватман падпісваецца “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца…”

План урока

  1. Уступная частка.
  2. Асноўная частка.

А) Заданне “Хто я?”.

Б) Заданне   “Сімволіка”.

В) Заданне  “Храналогія”.

Г) Заданне  “Літаратура”.

  1. Лірычная паўза.

Д) Заданне “Мікратапонімы”.

Ж) Заданне “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца…”.

  1. Заключная частка.

 

Урок да дня ведаў