Урокі жыцця паэтычнай радком

Паэтычнае слова несмяротнае і казачна багатае. Паэзія — адзін са шляхоў узбагачэння ўнутранага свету. Менавіта паэзія хвалюе чытачоў і захоўвае прыцягальную сілу праз стагоддзі.

Напярэдадні Сусветнага дня паэзіі ў нашай гімназіі адбылася традыцыйная сустрэча з земляком — паэтам Вячаславам Макуцем. Усе вучні гімназіі ведаюць яго, кожны дзень маюць магчымасць павітацца са сваім знакамітым земляком, які ў вершах і п’есах услаўляе наш горад: Вячаслаў Мікалаевіч працуе ў нашай гімназіі і праводзіць заняткі з навучэнцамі тэатральнага класа. Вячаслаў Мікалаевіч выхоўвае ў вучняў любоў да роднага слова, паэзіі, тэатра. “Паэт, рэжысёр, сцэнарыст…” — менавіта пад такой назвай кожны год у бібліятэцы праводзіцца літаратурная гадзіна для 6-х класаў, падчас якой шасцікласнікі слухаюць вершы паэта Вячаслава Макуця. Сёлета ён расказаў пра сябе: дзе вучыўся і дзе працаваў, калі напісаў першы верш.

Тэрэза КАВАЛЬЧУК,
загадчыца бібліятэкі гімназіі № 2 Ваўкавыска.