Усе прадпрыемствы будуць захаваны

- 10:42Інфармацыйная гадзіна

У Аршанскім раёне будзе распрацаваны комплексны план мерапрыемстваў па выхадзе на бездатацыйны ўзровень. Аб гэтым у эфіры тэлеканала СТБ у праграме “Тыдзень” расказаў старшыня Аршанскага райвыканкама Ігар Ісачанка.

Паводле слоў старшыні райвыканкама, цяпер раён на 30 працэнтаў датацыйны, у планах — у 2019 годзе скараціць датацыі да 15 працэнтаў, а да канца 2020 года і зусім ад іх адмовіцца. “Усе прадпрыемствы Аршанскага раёна будуць захаваны. Будзем вырашаць пытанне, як прыцягнуць інвестараў для арэнды пустуючых плошчаў арганізацый, плануем сур’ёзна мадэрнізаваць вытворчасці, у тым ліку інструментальны завод, які павінен вырабляць запатрабаваную на рынку прадукцыю”, — сказаў Ігар Ісачанка.

У раёне праведзены комплекс работ па ўстараненні недахопаў на прадпрыемствах. “Створаны маніторынгавыя групы, якія сочаць за парадкам у арганізацыях. У двух сельгаспрадпрыемствах вызвалены ад пасад кіраўнікі за непрыняцце мер па ўстараненні недахопаў”, — падкрэсліў старшыня Аршанскага райвыканкама.