Усе зоркі “Спектра”

- 15:13Нам пішуць

Свята “Спектр” запальвае зоркі” традыцыйна вянчае дзейнасць Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Спектр” г. Гродна ў канцы навучальнага года. Гэтым разам выніковае мерапрыемства адбылося на базе Гродзенскага Дома культуры, глядзельную залу якога запоўнілі новыя зорачкі, якія праявілі сябе ў конкурсах, фестывалях і спаборніцтвах абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага узроўняў: больш за 100 вучняў атрымалі ўзнагароды па выніках года.

У канцэртнай праграме выступілі юныя таленты: танцавальны калектыў “Непаседы” (кіраўнік — педагог дадатковай адукацыі Ірына Станіславаўна Цыдзік, акампаніятар Святлана Сяргееўна Нядбайлава), юныя салісты аб’яднанняў па інтарэсах “Візаві” (Жанна Пятроўна Бедарава) і “Companelli” (Марына Іванаўна Дзяшук), мадэлі аб’яднання “Тэатр мод” (Аксана Аляксандраўна Сяўко).

Былі прадстаўлены аб’яднанні па інтарэсах “Цацка сваімі рукамі” (Алена Анатольеўна Глухенькая), “Белашвачкі” (Таццяна Валяр’янаўна Жукава), студыя “Арт-калор” (Святлана Аляксандраўна Шыпілава), “Чароўная гліна” (Жанна Генрыкаўна Сянкевіч), “Стэндавае мадэляванне” (Алег Уладзіміравіч Дагура), “Пацеркі” (Алена Аляксандраўна Маліноўская).

Фізкультурна-спартыўны профіль прадставілі зорачкі абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў, узрост якіх — ад сямі гадоў: аб’яднанне “Шашкі” (Аляксандр Аляксандравіч Маркін), “Таэквандо” (Мілена Юр’еўна Кудрыцкая).

Педагогам было прыемна пачуць словы ўдзячнасці ад іх бацькоў і нават дзядуль. Так, дзядуля Міхаіла Браніцкага выказаў падзяку Аляксандру Аляксандравічу Маркіну за высокі ўзровень прафесіяналізму, неабходны для станаўлення новых спартсменаў. Тата юнай салісткі Наталлі Дабрук, якая займаецца ў аб’яднанні па інтарэсах “Візаві”, падкрэсліў, што у “Спектры” працуюць дзіўныя майстры сваёй справы, якія навучылі дзяцей галоўнаму: неабавязкова стаць вялікім мастаком — значна важней быць добрым чалавекам.
Адміністрацыя ЦТДіМ “Спектр” г. Гродна ўручыла 45 бацькам падзячныя лісты за выхаванне дзяцей.

Алена ДУЛЕЎСКАЯ,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ЦТДіМ “Спектр” г. Гродна.