Усвядомлена і надоўга

- 12:26Адукацыйная прастора

У горадзе над Бугам падвялі вынікі V Абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства “Малады настаўнік Брэстчыны”. Пераможцамі спаборніцтва, арганізаванага галоўным упраўленнем па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і Брэсцкім абласным ІРА, сталі настаўніца англійскай мовы Яўгенія Мікалаеўна Локун з сярэдняй школы № 3 Пінска і настаўніца беларускай мовы і літаратуры Вольга Валер’еўна Дзяйнека з сярэдняй школы № 13 імя В.І.Хована Брэста.

— Конкурс праводзіцца раз у тры гады з мэтай выяўлення творчых маладых педагогаў, іх прафесійнага росту, самарэалізацыі і замацавання ва ўстановах адукацыі, прапаганды лепшага педагагічнага вопыту, — расказаў старшыня журы конкурсу першы прарэктар Брэсцкага абласнога ІРА С.Р.Рачэўскі. — У спаборніцтве ўдзельнічалі настаўнікі са стажам работы не менш за 3 гады і не больш за 5 гадоў. Пры адборы канкурсантаў улічвалася, наколькі яны валодаюць праграмным матэрыялам на ўроках, умеюць выбіраць мэтазгодныя метады і сродкі дасягнення мэт і задач вучэбных заняткаў, рэфлексаваць і аналізаваць прафесійную дзейнасць. Браліся пад увагу вынікі падрыхтоўкі вучняў да алімпіяд і конкурсаў даследчых работ, актыўнасць у рабоце вучэбна-метадычных аб’яднанняў, інавацыйным ці эксперыментальным праектаванні, камунікатыўная і інфармацыйная культура, творчыя здольнасці, імкненне да педагагічнага пошуку і інш. Паспяховае выступленне ў конкурсе ўлічваецца пры атэстацыі на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі.


Згодна з вынікамі раённых (гарадскіх) этапаў конкурсу, у фінал выйшаў 21 педагог: настаўніцы англійскай мовы Вольга Іванаўна Рокач з сярэдняй школы № 2 Ляхавіч, Наталля Дзмітрыеўна Пашкевіч са Стружскай сярэдняй школы Столінскага раёна, Наталля Іванаўна Пятручык з сярэдняй школы № 2 Кобрына, Анастасія Сяргееўна Сакута з Русіноўскай сярэдняй школы Баранавіцкага раёна, Таццяна Аляксандраўна Молаш з сярэдняй школы № 4 Івацэвіч, Кацярына Рыгораўна Каржук з Пелішчанскай сярэдняй школы Камянецкага раёна, Яўгенія Мікалаеўна Локун з сярэдняй школы № 3 Пінска, Вольга Сяргееўна Лагодзіч з сярэдняй школы № 1 Драгічына, Хрысціна Анатольеўна Міхайлоўская з сярэдняй школы № 2 Лунінца і Вольга Анатольеўна Андрухіна з Варацэвіцкага дзіцячага сада — сярэдняй школы Іванаўскага раёна, настаўнікі пачатковых класаў Кірыл Анатольевіч Заўражны з сярэдняй школы № 7 Брэста і Юлія Юр’еўна Кахновіч з Пінкавіцкай сярэдняй школы імя Якуба Коласа Пінскага раёна, настаўнік фізікі і астраноміі Андрэй Канстанцінавіч Любас з гімназіі № 5 Баранавіч, настаўнік матэматыкі і інфарматыкі Дзмітрый Станіслававіч Арабчык з сярэдняй школы № 5 Пружан, настаўнікі гісторыі і грамадазнаўства Васіль Мікалаевіч Каляда з Клейніцкай сярэдняй школы імя Ю.В.Харытончыка Брэсцкага раёна і Анастасія Яраславаўна Ляўковіч з сярэдняй школы № 3 Жабінкі, настаўнікі біялогіі Ірына Віктараўна Ерамеева з Малецкага ясляў-сада — сярэдняй школы Бярозаўскага раёна, Анастасія Віктараўна Шэмет з гімназіі Ганцавіч і Дзяніс Анатольевіч Піпко з Ланской сярэдняй школы Маларыцкага раёна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Вольга Валер’еўна Дзяйнека з сярэдняй школы № 13 імя В.І.Хована Брэста і настаўніца геаграфіі Кацярына Васільеўна Трафімчук з Брэсцкага абласнога ліцэя імя П.М.Машэрава.


Поўны тэкст матэрыяла чытайце ў Настаўніцкай газеце
№ 52, 14 мая 2019 года.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.
Фота аўтара.