Усяму пачатак — родная мова

- 12:50Нам пішуць

Добрай традыцыяй у нас стала штогод праводзіць прадметныя тыдні. У сярэдзіне студзеня ў нашай школе праходзіў тыдзень беларускай мовы і літаратуры, мэтамі якога сталі фарміраванне станоўчай матывацыі да вывучэння роднай мовы і літаратуры, стварэнне ўмоў для таго, каб вучні маглі праявіць сябе, выпрабаваць уласныя сілы ў разнастайных творчых і інтэлектуальных конкурсах, прадэманстраваць дасягненні ў вывучэнні беларускай мовы і літаратуры, ушанаванне памяціпісьменнікаў — юбіляраў 2018 года.

Кожны дзень тыдня меў свой дэвіз. Распачынаўся тыдзень пад дэвізам “Усяму пачатак – родная мова”.Вучні аформілі выставу “Беларускія паэты пра родную мову”, дзе былі выказванні беларускіх пісьменнікаў пра родную мову, яе прыгажосць і мілагучнасць. Цікавай таксама стала выстава “Кошык беларускіх прысмакаў”. У першы дзень быў дадзены старт конкурсам “Складаем казкі”, “Складаем красворды”, “Малюем ілюстрацыі да казак”. Захапляльнай аказалася інтэлектуальная гульня “Лепшыя беларусазнаўцы”, у якой удзельнічалі вучні 8 класа: праявілікемлівасць, паказалі слоўнікавы запас, а многія пашырылі яго.

Другі дзень тыдня праходзіў пад дэвізам “Рускай мове дай разгрузку — размаўляй па-беларуску”. Прайшла акцыя “Жыві, мова”. Беларуская мова гучала не толькі на ўроках, але і на перапынках. У гэты ж дзень была наладжана выстава “Пісьменнікі — юбіляры 2018 года”.А вучні 11 класа Настасся Жгельская іНаталля Самуйлава падрыхтавалі прэзентацыі, прысвечаныя Максіму Гарэцкаму і Святлане Алексіевіч. На гэта мерапрыемства былі запрошаны вучні 9—10 класаў, якія пазнаёміліся з цікавымі звесткамі з жыцця юбіляраў, а вучні зачыталі асобныя эпізоды змастацкіх твораў пісьменнікаў.

Дэвіз трэцяга дня — “Родная мова, цудоўная мова! Ты нашых думак уток і аснова”рэалізоўваўся падчас інтэлектуальнай віктарыны “Пазнай героя” для вучняў 7 класа: па апісанні і выказванні неабходна было пазнаць героя. Найбольш дасведчанымі знаўцамі былі прызнаны Канстанцін Сарокін і Станіслаў Зорыч. Таксама ў мэтах папулярызацыі духоўнага скарбу — мовы, выхавання ў падрастаючага пакалення павагі і любові да роднага слова прайшла акцыя “Далучы сваю далонь”.

У чацвёрты дзень, які праходзіў пад дэвізам “Мая родная мова! Мілагучнае, спеўнае звонкае слова!”, прайшла гульня-віктарына “Дакраніся да роднага слова”.

Пяты дзень праходзіў пад дэвізам “Нам засталася спадчына”. Была наладжана выстава творчых работ вучняў і ілюстрацый да казак. А ў конкурсе на лепшую сказку перамагла 11-класніца Настасся Жгельская. Яе казкі-п’есы “Вадзіца і агеньчык”, “Гарэзлівы праменьчык”вылучаліся адмысловым зместам і формай. Асаблівую цікавасць выклікаў конкурс “У свеце фальклору”, у якім прымалі ўдзел вучні 5—6 класаў.

У суботні дзень прайшла акцыя “Пажаданні роднай мове”. Кожны вучань меў магчымасць выказаць словы прызнання і любові роднай мове.

На працягу тыдня кожны вучань знайшоў нешта сваё. Але галоўнае — вучні ўсвядомілі: наша беларуская мова жывая і сапраўдная. Таму кожны, хто нарадзіўся на гэтай прыгожай гасціннай зямлі, павінен не толькі валодаць ёю дасканала, але і шанаваць, захоўваць.

Ларыса МАРКАВА,
Тамара КРАМІНКІНА,
настаўніцы Саўскага вучэбна-педагагічнага комплексу
дзіцячы сад — сярэдняя школа
Горацкага раёна Магілеўскай вобласці.