Усё атрымаецца!

Да 23 красавіка ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь у Мінску працуе выстава дзіцячага выяўленчага мастацтва “Свет маімі вачыма”, падрыхтаваная па выніках Рэспубліканскага конкурсу для дзяцей-сірот і дзяцей з інваліднасцю ў рамках праграмы Беларускага дзіцячага фонду “Юныя таленты”.

Кацярына Віткоўская (справа) са сваімі вучнямі Дзіянай Курыльчык, Дар’яй Яроўскай і Сяргеем Ліхадзіеўскім на адкрыцці выставы.

Убачыць свет вачыма юных мастакоў усё роўна, што вярнуцца ва ўласнае дзяцінст­ва — з яго надзеямі, чаканнямі і асаблівым бачаннем. Для гэтых дзяцей — удвая асаблівым, бо і лёсы ў іх не зусім звычайныя. Так, з Кобрына на адкрыццё выставы прыехала 13-гадовая Ангеліна Насібуліна разам з маці-выхавальніцай Інгай Нарваткінай з тамтэйшай дзіцячай вёскі. Ангеліна стала лаўрэатам у адной з намінацый конкурсу, прадставіўшы работу з сімвалічнай назвай “Усё атрымаецца”, прысвечанай тэме экалогіі, ахове прыроды. “Чорнае або белае, свет або цемра — усё залежыць ад чалавека”, — гаворыць твор. Перамагаюць, канечне, розум і дабрыня, што зразумела з назвы работы. Яе аўтар не займаецца ў школе мастацтваў — дапамаглі талент, натхненне і… маці. Менавіта ў размовах з Інгай Уладзіміраўнай Ангеліна вырашыла, што і як будзе маляваць. І ў яе атрымалася! 

Поўны тэкст матэрыяла чытайце ў Настаўніцкай газеце № 41, 11 красавіка.

Марына ХІДДЖАЗ.
Фота аўтара.