Усё пачынаецца з мамы…

- 16:10Нам пішуць

Жыццё кожнага з нас пачынаецца на руках маці, якая становіцца самым блізкім і родным чалавекам. У Геранёнскай сярэдняй школе стала традыцыйным правядзенне тыдня маці. Арганізаваны ранішнікі, падчас якіх мамы і бабулі атрымлівалі кветкі, падарункі, віншаванні ад сваіх дзяцей.

Выстаўка “Маміна творчасць” паказала, наколькі багаты ўнутраны свет нашых мам.

Падчас тыдня вучні ўстановы адукацыі сталі актыўнымі ўдзельнікамі акцый “Дзясятка для мамы”, “SMS для мамы”.

Цікава прайшоў конкурс “Букет для мамы”. Кожны вучань стараўся праявіць арыгінальнасць пры стварэнні свайго букета і ў святочнай атмасферы ўручыць яго маме. Правялі майстар-клас “Кветка для мамы”.

На працягу тыдня панавала святочная атмасфера. Кожны стараўся ашчаслівіць сваю маму добрай адзнакай, пяшчотнымі словамі, букетам, зробленым з любоўю сваімі рукамі. Няхай маміна шчасце грэе нас кожны дзень!

Людміла СТАНКУЦЬ,
дырэктар Геранёнскай сярэдняй школы Іўеўскага раёна.