Усё пра пажарную машыну

У яслях-садзе № 5 горада Слоніма вялікая работа ладзіцца па бяспецы жыццядзейнасці і фарміраванні навыкаў бяспечных паводзін. У кожнай групе створаны цэнтры бяспекі. Тут шмат усяго: цацкі, макеты, альбомы, ілюстрацыі, спецвопратка, дыдактычныя гульні. Вялікую дапамогу па стварэнні прадметна-развіццёвага асяроддзя ў групах аказваюць бацькі.

У дзіцячым садзе аформлена пляцоўка службы МНС на вуліцы, асобны пакой пажарнай бяспекі, часткай якога — “Міні-музей пажарных машын”. Экспазіцыю складаюць машыны, набытыя ў краме і зробленыя педагогамі і бацькамі. Дзеці знаёмяцца з гісторыяй стварэння пажарных машын. Тут прадстаўлены машыны з пластмасы, дрэва, канструктара “Лега”, тканіны, цэста, кубікаў, фанеры, пластыліну.

Усе з задавальненнем прыходзяць у гэты пакой на заняткі, з цікавасцю слухаюць гісторыю ўзнікнення пажарных машын і службы МНС. Гульні-заняткі ў такой атмасферы ствараюць не толькі эмацыянальны настрой, але і, галоўнае, спрыяюць добраму засваенню ведаў правілаў пажарнай бяспекі і практычных навыкаў. А ў хлопчыкаў з’яўляецца вялікая цікавасць да прафесіі пажарнага.

Тамара БЕЛУШ,
загадчык ясляў-сада № 5 г. Слоніма.