Увага — удасканаленню спецыяльнай адукацыі

Тыдзень прафесійнага майстэрства педагогаў сістэмы спецыяльнай адукацыі прайшоў у Гомельскай вобласці. Яго арганізатарамі выступілі галоўнае ўпраўленне адукацыі Гомельскага аблвыканкама, Гомельскі абласны цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі, Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі.

Сучасныя рэаліі стымулююць педагагічную грамадскасць выходзіць на новыя формы павышэння свайго прафесійнага майстэр­ства. Адной з іх з’яўляюцца прафесійныя зносіны ў анлайн-рэжыме. Да трансляцый далучыліся звыш 270 кіраўнікоў і спецыялістаў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі. Тэмы максімальна адпавядалі запытам педагогаў. Гэта пытанні навукова-метадычнага суправаджэння педагагічных супрацоўнікаў сістэмы спецыяльнай адукацыі, арганізацыя работы пункта карэкцыйна-педагагічнай дапамогі ва ўстановах дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, забеспячэнне якасці інтэграванага навучання і выхавання на ўзроўні дашкольнай адукацыі і на другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

Усе матэрыялы, прадэманстраваныя падчас анлайн-нарад, будуць размешчаны на сайтах абласнога інстытута развіцця адукацыі і абласнога цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі. Цяпер на сайце ГАІРА арганізаваны абмен меркаваннямі па выніках тыдня прафмай­стэрства.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.