Увесь свет глядзіць на нас

- 9:52Дырэктарскі клуб, Суразмоўца, Суразмоўца

Пра мэты, праблемы, інавацыі ў адукацыйнай прасторы размаўляем з намеснікам кіраўніка Паста­я­н­най камісіі Савета Рэспуб­лікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Марынай Ільіной. 

— Увесь свет зараз гля­дзіць на нас, — гаворыць Марына Ільіна. — Як будзе развівацца наша адукацыя, які шлях мы выберам? Краіны-суседкі Беларусі не хаваюць, што зацікаўлены нашым вопытам. А наш сакрэт такі: буда­ваць новае, але не забывацца пра старое — на моцным фундаменце мы па цаглінцы ўзво­дзім новы будынак. Развіццё нашай адукацыі ідзе паступова, спакойна. Апошнія па­дзеі паказалі нам усе балявыя пункты ў сістэме: мы вельмі добра зразумелі, што трэба  ўдасканаліць. А менавіта —
выхаванне. Працоўнае, гра­­мадс­ка-па­трыятычнае, эка­ла­гічнае — кірункаў шмат. Кожнаму настаўніку неабходна памятаць, што дзеці і падлеткі з лёгкасцю засвойва­юць любую інфармацыю — таму важна данесці да іх праўду: пра тое, што адбывалася і адбываецца. Расказаць пра горкі вопыт продкаў, выхоўваць на прыкладах Герояў Вялікай Айчыннай вайны, сапраўдных патрыётаў. Нашаму пакаленню яшчэ пашчасціла ўба­чыць іх жывымі. Я вучылася ў сярэдняй школе № 31 Віцебска. Наша піянерская дружына насіла імя Веры Харужай. Добра ведалі тых, хто аддаў за нас жыццё, праводзілі тэматычныя злёты, канферэнцыі. Мне вельмі падабаецца выказванне Арыстоцеля: “Калі забываюцца пра вайну — пачынаецца новая”. Вось гэта трэба, перш за ўсё, зас­воіць сучаснай моладзі — і тут вялікая роля педагогаў. 

 

Чытайце інтэрв’ю з сенатарам у нумары ад 28 кастрычніка 2022 года.