Увод БелАЭС забяспечыць магутны экспартны патэнцыял

- 11:28Інфармацыйная гадзіна

Аб гэтым заявіла намеснік міністра энергетыкі Беларусі Вольга Пруднікава.

“З уводам БелАЭС у Беларусі з’явіцца магутны экспартны патэнцыял, гэта несумненна”, — падкрэсліла Вольга Пруднікава. Наконт геаграфіі паставак і адпаведных дамоўленасцей яна адзначыла, што вядуцца разнавектарныя перагаворы з усімі дзяржавамі-партнёрамі, у тым ліку ў рамках стварэння агульнага электраэнергетычнага рынку ў ЕАЭС.

“Сёння Беларусь пастаўляе электраэнергію ў тым ліку ў суседнія краіны Балтыі. За мінулы перыяд экспартавана каля 700 млн кВт/г”, — адзначыла намеснік міністра.

Акрамя таго, краіны Балтыі нярэдка звяртаюцца да Беларусі па аказанне нарматыўнага аварыйнага рэзерву магутнасці пры наяўнасці тэхналагічных праблем з энергазабеспячэннем.

Гаворачы аб унутраным спажыванні, Вольга Пруднікава расказала, што гадавы аб’ём вытворчасці электрычнай энергіі на БелАЭС складзе 18 млрд кВт/г, а рэспубліка спажывае 37 млрд кВт/г. “Мы маем у бягучым годзе прырост электраспажывання 1,5 працэнта да ўзроўню мінулага года. І калі дынаміка будзе захоўвацца, то вытворчасць электраэнергіі на атамнай станцыі складзе 40 працэнтаў”, — дадала намеснік міністра.