Узмацніць растлумачальную работу сярод бацькоў для павышэння іх адказнасці за здароўе дзяцей

- 10:58Інфармацыйная гадзіна

Культываваць каштоўнасць здароўя важна з дзяцінства, як адзначыла ўдзельнік “Вялікай размовы з прэзідэнтам”, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы, доктар медыцынскіх навук, дацэнт Людміла Макарына-Кібак.

“Культываваць каштоўнасць здароўя важна з нараджэння. Таксама неабходна больш сур’ёзна ставіцца да пытання фарміравання мужчынскага здароўя. Павышаць каштоўнасць мужчынскага здароўя ў разуменні прадстаўнікоў моцнага полу трэба з дзяцінства. Лічу, што гаварыць пра гэта трэба актыўней і часцей”, — сказала Людміла Макарына-Кібак.

Старшыня Пастаяннай камісіі таксама лічыць важным узма­цніць растлумачальную работу сярод бацькоў для павышэння іх адказнасці за здароўе дзяцей з нараджэння.

Пытанні сямейнай палітыкі, дэмаграфічнай бяспекі абмяркоўваліся 1 сакавіка ў час “Вялікай размовы з прэзідэнтам”. Паводле слоў Людмілы Макарынай-Кібак, з боку дзяржавы ў гэтым плане зроблена вельмі многае. Праводзіцца вялікая работа па падтрымцы сям’і. Больш за тое, плануецца пашырыць рамкі сямейнага капіталу. Цяпер важна ў цэлым павышаць здароўе беларусаў, каштоўнасць сям’і, а таксама зніжаць колькасць разводаў.

Нагадаем, “Вялікая размова з прэзідэнтам” прайшла 1 сакавіка. Яе ўдзельнікамі сталі больш за 200 чалавек. У іх ліку не толькі журналісты, але і палітолагі, эканамісты, работнікі рэальнага сектара эканомікі, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і канфесій.