На жнівеньскім педагагічным савеце работнікаў устаноў адукацыі Гомельскай вобласці традыцыйна былі ўручаны заслужаныя ўзнагароды.

За шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё сістэмы адукацыі нагрудным знакам Міністэрства адукацыі “Выдатнік адукацыі” ўзнагароджаны:
Валянціна Іванаўна Неўмяржыцкая, настаўніца працоўнага навучання сярэдняй школы № 2 Ельска;
Леанід Валянцінавіч Клімовіч, педагог дадатковай адукацыі Гомельскага абласнога палаца творчасці дзяцей і моладзі;
Наталля Іванаўна Машук, выкладчык Гомельскага прафесійна-тэхнічнага каледжа народных мастацкіх промыслаў.
Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджана Святлана Кандрацьеўна Лучкова, галоўны спецыяліст аддзела выхаваўчай і сацыяльнай работы галоўнага ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама.
Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Людміла Аляксееўна Бялоцкая, выхавальніца Лельчыцкага ясляў-сада № 4, і Святлана Іванаўна Рассадзіна, настаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы № 12 Жлобіна.
Па выніках абласнога конкурсу на лепшую арганізацыю работы ў 2019/2020 навучальным годзе сярод аддзелаў адукацыі, спорту і турызму пераможцамі сталі аддзелы Ельскага, Калінкавіцкага і Светлагорскага райвыканкамаў.
Пераможцамі абласнога конкурсу на лепшую арганізацыю работы па забеспячэнні якасці адукацыі сталі:
• Чырвоненскі яслі-сад Жыткавіцкага раёна;
• яслі-сад № 5 Рагачова;
• Камунараўская сярэдняя школа Буда-Кашалёўскага раёна;
• сярэдняя школа № 27 Гомеля;
• гімназія № 51 Гомеля;
• Жлобінскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі;
• Рэчыцкі дзяржаўны педагагічны каледж;
• Гомельскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж;
• Мазырскі дзяржаўны прафесійны ліцэй будаўнікоў;
• Гомельскі дзяржаўны прафесійны аграрна-тэхнічны ліцэй;
• Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж.
Ірына АСТАШКЕВІЧ.
Фота аўтара.