Узнагароды мнагадзетным маці

- 12:00Інфармацыйная гадзіна

Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 30 жыхарак Гомельскай і Гродзенскай абласцей. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці — работніцы арганізацый аграпрамысловага комплексу, гандлю, устаноў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, адукацыі, аховы здароўя, хатнія гаспадыні.

У іх ліку жывёлавод ААТ “Тураўшчына” Жыткавіцкага раёна Марыя Гудкова, памочнік выхавальніка ясляў-сада № 83 Гомеля Наталля Кавалёва, паштальён Жлобінскага раённага вузла паштовай сувязі Таццяна Сільчанка, работніца КСУП “Больцішкі” Воранаўскага раёна Наталля Вількель, санітарка Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Алена Губко, настаўніца Ваўкавыскай дзіцячай школы мастацтваў Святлана Хвашчова.