Узнагароджаны мнагадзетныя маці

- 10:57Інфармацыйная гадзіна

Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 25 жыхарак Гомельскай і Гродзенскай абласцей. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці — работніцы прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай галіны, АПК, арганізацый гандлю, адукацыі і аховы здароўя, хатнія гаспадыні.

Сярод іх Ірына Галавінская, работніца Глыбаўскай сярэдняй школы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці; Ганна Кавалёва, выхавальніца дашкольнай адукацыі ясляў-сада — сярэдняй школы № 73 Гомеля; Галіна Мерчыцкая, работніца Брынёўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці; Алена Давідовіч, інспектар па кадрах Крэўскага ясляў-сада — сярэдняй школы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці; Юлія Емельяновіч, настаўніца Нягневіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна Гродзен­скай вобласці; Алена Іванова, выкладчыца спецыяльных дысцыплін Навагрудскага дзяржаўнага аграрнага каледжа; Таццяна Рудая, прыёмная маці аддзела адукацыі Зэльвенскага райвыканкама Гродзенскай вобласці.