В.Орбан перавыбраны прэм’ерам

Парламент Венгрыі зацвердзіў Віктара Орбана на пасаду прэм’ер-міністра краіны на новы чатырохгадовы тэрмін, паведамляе ТАСС.

Кандыдатуру 54-гадовага Віктара Орбана падтрымалі 134 дэпутаты, 28 выказаліся супраць.

8 красавіка ў Венгрыі адбыліся чарговыя ўсеагульныя выбары ў Дзяржаўны Сход. Кіруючая кааліцыя з партыі “ФІДЕС — Венгерскі грамадзянскі саюз” і Хрысціянска-дэмакратычнай народнай партыі на чале з дзеючым прэм’ерам Віктарам Орбанам перамагла на выбарах і атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце: 133 са 199 дэпутацкіх мандатаў.

Віктар Орбан узначальваў кабінет міністраў Венгрыі ў 1998—2002 гадах і ў 2010—2018 гадах. Перамога на выбарах у гэтым годзе дала магчымасць яму стаць на чале ўрада чацвёрты раз.