Ваеннае становішча ўведзена на месяц

Пётр Парашэнка 26 лістапада падпісаў указ аб увядзенні ў краіне ваеннага становішча. Увечары ў той жа дзень Вярхоўная рада зацвердзіла ўвядзенне ваеннага становішча ў краіне на 30 дзён.

У інтэрв’ю ўкраінскім тэлеканалам Пётр Парашэнка таксама ўдакладніў, што тэрмін дзеяння ваеннага становішча, уведзенага ў 10 абласцях Украіны, закончыцца 26 снежня і не можа быць прадоўжаны прэзідэнтам самастойна без рашэння Вярхоўнай рады.

Прычынай увядзення ваеннага становішча стаў інцыдэнт у Керчанскім праліве. Украіна сцвярджае, што два браніраваныя катары — “Бярдзянск” і “Нікопаль”, буксір “Яны Капу” ішлі з Адэсы ў Марыупаль цераз Керчанскі праліў і загадзя папярэдзілі пра гэта расійскі бок. “Пагранічныя караблі РФ — пагранічныя катары тыпу “Собаль”, ПСКР “Дон”, катары тыпу “Мангуст”, МПК “Суздалец” — ажыццявілі агрэсіўныя дзеянні супраць караблёў ВМС УС Украіны”, — заявілі ў прэс-цэнтры камандавання Ваенна-марскіх сіл Украіны. Там таксама паведамілі, што як мінімум шасцёра ўкраінскіх ваеннаслужачых у выніку інцыдэнту атрымалі раненні.

Расія гаворыць, што ўкраінцы парушылі граніцу. Як раней паведамлялася ТАСС са спасылкай на даныя ФСБ Расіі, караблі ВМС Украіны, якія парушылі раніцай 25 лістапада расійскую граніцу, увечары ажыццявілі чарговую спробу незаконных дзеянняў у межах тэрытарыяльнага мора РФ. На патрабаванні караблёў і катараў пагранслужбы ФСБ і Чарнаморскага флоту, якія іх суправаджалі, аб неадкладным спыненні ўкраінскія судны не рэагавалі і ажыццяўлялі небяспечнае манеўраванне. Каб спыніць украінскія караблі, была прыменена зброя. Па факце парушэння дзяржграніцы ўзбуджана крымінальная справа.

Увечары 26 лістапада адбылося экстраннае пасяджэнне Савета Бяспекі ААН, прысвечанае інцыдэнту ў Керчанскім праліве, аднак па яго выніках не было прынята якіх-небудзь рэзалюцый.